Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Праект “Стратэгія развіцця беларускай нацыі”, падрыхтаваны па выніках дыскусіі, арганізаванай часопісам “Культура, нацыя”. Аўтары будуць удзячныя за ўсе каментары і дапаўненні па праекту. СТРАТЭГІІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ (праект)
З нагоды 20-годдзя бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» Акадэмічны дэпартамент гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадстаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.
20 гадоў таму - 23 лютага 1996 года - адбыўся Першы Аргкамітэт па правядзенні 1-га З'езда Беларусаў Прыбайкалля. Затым 31 траўня 1996 года адбыўся і сам З'езд!
Іркуцкі Моладзевы клуб "Крывічы" запрашае ўсіх сваіх сяброў адзначыць гэтую падзею і сабрацца на "Беларускі кірмаш-2016", які адбудзецца 29 траўня 2016 года.
Шаноўныя Сябры! Сардэчна запрашаем 11–13.03.2016 г. на вандроўку “УНІКАЛЬНАЯ БЕЛАСТОЧЧЫНА” разам з экскурсійнай фірмай "Пламбір-ТВ" у кампаніі з вядомым музыкам і краязнаўцам Аляксеем ФРАЛОВЫМ па Беласточчыне і польскім азёрным краі – Сувалкіі, і з канцэртам легендарнага Сяргея МІХАЛКА і гурта BRUTTO.
Вікіпедыя – на сёння самая папулярная крыніца ведаў. Артыкулаў пра Беларусь ці па-беларуску там ужо нямала, але павінна быць яшчэ болей, а тыя, што напісаныя – пастаянна ўдасканальвацца! Таму запрашаем усіх ахвотных далучыцца да Дня на Вікіпедыі са Скарынаўкай 12 сакавіка.
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” запрашае на Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў г. Мінск (Рэспубліка Беларусь).
Каманда Adukacyja.info запрашае на АДУфэст – штогадовы адукацыйны фестываль для беларускай моладзі з усяго свету! Фэст мае мотта “Навучаючы вучымся” і збірае паспяховых беларускіх выпускнікоў, якія атрымалі выдатную адукацыю і замежны досвед, з’яўляюцца перспектыўнымі спецыялістамі ў сваіх прафесіях, а таксама маюць жаданне і сілы, каб паляпшаць грамадства і жыццё ў Беларусі.