Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Беларускі каляндар памятных дат на сакавік 2016 года

1 сакавіка – 435 гадоў таму, у 1581-м, створаны Галоўны літоўскі трыбунал – вышэйшая судовая і апеляцыйная ўстанова ў Вялікім Княстве Літоўскім.

4 сакавіка – 105 гадоў таму, у 1911-м, нарадзіўся Васіль Стома (1911 – 1992), пісьменнік, дзеяч эміграцыі ў ЗША.

4 сакавіка – 60 гадоў таму, у 1956-м, у Беластоку выйшаў першы нумар газеты “Ніва”, тыднёвіка беларусаў у Польшчы.

5 сакавіка – 120 гадоў таму, у 1896-м, нарадзіўся Кандрат Крапіва (1896 – 1991) (сапр. Атраховіч Кандрат), драматург, паэт, мовазнавец.

7 сакавіка (ці 8 сакавіка) – 130 гадоў таму, у 1886-м, нарадзіўся Усевалад Фальскі (1886 ці 1887 ­– ?), акцёр, тэатральны і грамадскі дзеяч. Рэпрэсіраваны, дата і месца смерці невядомыя.

7 сакавіка – 85 гадоў таму, у 1931-м, памёр Павел Дземідовіч (1871 – 1931), этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог.

8 сакавіка – 115 гадоў таму, у 1901-м, нарадзіўся Аляксандр Карповіч (1986 – 1901), выдавец, актывіст Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

8 сакавіка – 70 гадоў таму, у 1946-м, у Паставах створана падпольная антысавецкая арганізацыя “За Беларусь”.

10 сакавіка (ці 12 сакавіка) – 305 гадоў таму, у 1711-м, нарадзіўся Міхал Антоні Сапега (1711 – 1760), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

10 сакавіка – 235 гадоў таму, у 1781-м, памёр Міхаіл Карыцкі (1714 – 1781), паэт, грамадскі дзеяч, педагог.

11 сакавіка – 105 гадоў таму, у 1911-м, нарадзіўся Леў Гарошка (1911 – 1977), уніяцкі рэлігійны дзеяч, асветнік, гісторык, выдавец, дзеяч эміграцыі ў Францыі і Вялікабрытаніі.

11 сакавіка – 75 гадоў таму, у 1941-м, у савецкім зняволенні загінуў Аляксандр Уласаў (1874 – 1941), грамадска-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст.

12 сакавіка – 165 гадоў таму, у 1851-м, памёр Ян Баршчэўскі (1799 – 1851), пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Пахаваны ў г. Чуднаў на Валыні.

15 сакавіка – 135 гадоў таму, у 1881-м, нарадзіўся Аляксей Назарэўскі (1881– пасля 1941), дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, вязень ГУЛАГу. Памёр ці быў расстраляны пасля верасня 1941 г.

17 сакавіка – 65 гадоў таму, у 1951-м, памёр Альберт Паўловіч (1875 – 1951), паэт-гумарыст, драматург. Пахаваны на Маскоўскіх могілках у Курску (Расія).

18 сакавіка – 225 гадоў таму, у 1791-м, прыняты закон “Аб вольных гарадах у Рэчы Паспалітай”.

18 сакавіка – 95 гадоў таму, у 1921-м, паміж РСФСР і Польшчай падпісана Рыжская дамова, якая тэрытарыяльна падзяліла Беларусь.

19 сакавіка – 95 гадоў таму, у 1921-м, нарадзіўся Язэп Юхо (1921 – 2004), юрыст, гісторык права, сябар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі Беларускі Народны Фронт.

19 сакавіка – 10 гадоў таму, у 2006-м, у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія “выбары”, пачаліся масавыя акцыі пратэсту ў Мінску і іншых гарадах краіны.

20 сакавіка – 40 гадоў таму, у 1976-м, памёр Уладзімір Дубоўка (1900 – 1976), паэт, перакладчык.

20 сакавіка – 20 гадоў таму, у 1996-м, памёр Яраслаў Пархута (1930 – 1996), празаік, паэт, краязнавец.

22 сакавіка – 230 гадоў таму, у 1786-м, нарадзіўся Яўхім Лялевель (1786 – 1861), гісторык, вучоны, грамадскі дзеяч, ідэолаг паўстання 1830–1831 гг.

22 сакавіка – 95 гадоў таму, у 1921-м, у Вільні выйшаў першы нумар газеты “Беларускі звон” (выходзіла да 24 лютага 1923 г.). Рэдактар-выдавец – Францішак Аляхновіч.

23 сакавіка – 300 гадоў таму, у 1716-м, Створана Віленская канфедэрацыя літоўскай і беларускай шляхты, якая выступіла супраць караля Аўгуста ІІ Моцнага. У выніку былі пашыраны правы шляхты.

23 сакавіка – 25 гадоў таму, у 1991-м, у Мінску пачаўся (доўжыўся два дні) ІІ з’езд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”.

24 сакавіка – 120 гадоў таму, у 1896-м, нарадзілася Вера Маслоўская (1896 – 1981), грамадска-палітычны дзеяч, настаўніца.

24 сакавіка – 20 гадоў таму, у 1996-м, у Мінску адбылося шэсце апазіцыі і мітынг супраць аб’яднання Беларусі з Расіяй (удзельнічалі каля 30 тысяч чалавек).

25 сакавіка – Дзень Волі.

25 сакавіка – 70 гадоў таму, у 1946-м, у в. Рамелькі (Пастаўскі р-н) створаны Саюз Беларускіх Патрыётаў — падпольная антысавецкая арганізацыя.

25 сакавіка – 10 гадоў таму, у 2006-м, у Мінску з удзелам каля 50 тысяч чалавек адбыліся акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

26 сакавіка – 120 гадоў таму, у 1896-м, нарадзіўся Казімір Кулак (1896 – 1989), доктар тэалогіі, каталіцкі святар, грамадска-рэлігійны дзеяч.

27 сакавіка – 165 гадоў таму, у 1851-м, нарадзіўся Аляксей Сапуноў (1851 – 1924), гісторык, археограф, краязнавец.

27 сакавіка (ці 26 красавіка) – 125 гадоў таму, у 1891-м, нарадзіўся Клаўдзій Дуж­Душэўскі (1891 – 1959), палітычны дзеяч.

28 сакавіка – 130 гадоў таму, у 1886-м, у Любяшове (1831 – 1886) памёр Уладзіслаў Борзабагаты, лекар, мемуарыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг.

29 сакавіка – 405 гадоў таму, у 1611-м, было задушана войскамі Гансеўскае паўстанне гараджанаў супраць польска-беларускага гарнізона ў Маскве.

29 сакавіка – 20 гадоў таму, у 1996-м, у Беларусі прайшла серыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, у Мінску адбылося пікетаванне расійскай амбасады.