Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

«Рок-каранацыя» адраджаецца

Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады. Гэтую эксклюзіўную навіну «Народнай Волі» паведамілі заснавальнік прэміі Юрый Цыбін, а таксама прадусар і рэжысёр Сяргей Ісакаў.

Па іх словах прэмію чакаюць пэўныя змены: пераможцаў будуць вызначаць не столькі эксперты-музыказнаўцы, колькі масавы глядач праз інтэрнэт-галасаванне. Яно будзе праходзіць на папулярным канале youtube.com, дзе ўжо з'явіўся афіцыйны канал «Рок-Каранацыя». Месца правядзення прэміі вызначаецца. «Гэта залежыць не толькі ад нас, але спадзяемся на мінскую пляцоўку», – кажуць нашыя суразмоўцы.

Да адраджэння «Рок-каранацыі» Сяргей Ісакаў падрыхтаваў меламанам сюрпрыз: на канале ужо выкладзеныя архіўныя відэа, пачынаючы з 2000 года. «Усе архівы аблічбаваныя і апрацаваныя для паказаў па ТБ і ў інтэрнэце, – сказаў Ісакаў. – У розныя гады некаторыя відэа дэманстраваліся па тэлеканалах "Мір" і "Белсат". Але зараз мы ўпершыню апублікуем усё відэа ў поўным аб'ёме». Гледачы ўжо могуць убачыць “N.R.M” з Лявонам Вольскім і маладога Сяргея Міхалка.

 

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.