Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Бюст Я. Купалы ў г. Монро недалёка ад Нью-Ёрка

Дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША на Амерыканскім кантыненце з’явіўся бюст Купалы.

У 1970 годзе ў Арроў-парку гарадка Манро, што непадалёк ад Нью-Ёрка, паставілі адразу чатыры бюсты. Акрамя Купалы тут увекавечаны класікі амерыканскай літаратуры, украінскай - Тарас Шаўчэнка і рускай - Аляксандр Пушкін. Гэта быў сімвалічны жэст яднання чатырох народаў.