Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. 5―6 мая 2016, Мінск

Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” запрашае на Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў г. Мінск (Рэспубліка Беларусь).

Ва ўсе перыяды грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця культура з’яўлялася адным з важнейшых інстытутаў развіцця краіны. Працэсы глабалізацыі, выклікі і канфлікты сучаснасці востра актуалізуюць праблему захавання нацыянальных культур і традыцый народаў. Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры і перспектывы іх развіцця з’яўляюцца асноўнай сістэмнай задачай, якая забяспечыць стабільнасць і росквіт незалежнай Беларусі. Удзельнікам кангрэса прадставіцца магчымасць садзейнічаць асэнсаванню і прапагандзе культуры Беларусі, распрацоўцы і ўдасканаленні сучаснай цэласнай культурнай стратэгіі, спрыяць росту палітычнай, эканамічнай і прававой культуры на розных узроўнях грамадскай сістэмы. Культура любога народа ахоплівае як матэрыяльныя, так і духоўныя (нематэрыяльныя) праявы творчасці чалавека, якія ў комплексе ствараюць своеасаблівую сістэму этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Гэта культурна-духоўная прастора арганізуецца з дапамогай не толькі пісьмовых паведамленняў, але і “мнеманічных сімвалаў”, якія ўтвараюць найбольш глыбокі пласт калектыўнай памяці. Да іх адносяцца прыродныя і створаныя чалавекам аб’екты, а таксама дзеянні (рытуалы, урачыстасці), звязаныя з імі. Таму адна з найважнейшых задач удзельнікаў кангрэса ў галіне вывучэння беларускай культуры – прадухіляць тыражаванне непрафесійных і памылковых тлумачэнняў культурнай спадчыны, процідзейнічаць пранікненню запазычаных, часта антыгуманістычных, элементаў масавай культуры.

АРГАНІЗАТАРЫ КАНГРЭСА
  • Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  • Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”
  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

СУСТАРШЫНІ КАНГРЭСА

Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч – Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік.
Святлоў Барыс Уладзіміравіч – Міністр культуры Рэспублікі Беларусь.

НАМЕСНІКІ СТАРШЫНІ КАНГРЭСА

Каваленя Аляксандр Аляксандравіч – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт.
Дрыга Ірына Уладзіміраўна – Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

ПРАГРАМНЫ КАМІТЭТ

Старшыні:

  • Лакотка Аляксандр Іванавіч – дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  • Чэрнік Васілій Мечаслававіч – Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні:

  • Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч – першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Члены камітэта:

  • Віцязь Сяргей Пятровіч – намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра, доктар гістрычных навук.
  • Капылоў Ігар Лявонавіч – вучоны сакратар, в.а. дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
  • Саверчанка Іван Васільевіч – загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры, в.а. дырэктара філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра, доктар філалагічных навук, прафесар.
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ

Старшыня:

  • Голікава-Пошка Яўгенія Уладзіміраўна, старшы навуковы супрацоўнік, кандыдат мастацтвазнаўства.

Намеснік старшыні:

  • Балуненка Ірына Іванаўна, кандыдат мастацтвазнаўства.

Члены камітэта:

  • Маруноў Аляксандр Аляксандравіч.
  • Іконнікава Людміла Уладзіміраўна.
  • Паўлава Алена Пятроўна.
НАВУКОВАЯ ПРАГРАМА

Пасяджэнні кангрэса будуць уключаць даклады на сесіях, рэгламент 20 хвілін (у тым ліку час на пытанні і абмеркаванне). Выступы будуць згрупаваны па агульнасці тэм. Запланавана адна стэндавая сесія. Кожны ўдзельнік можа зрабіць толькі адзін даклад, але можа быць суаўтарам іншых дакладаў і падрыхтаваць любую колькасць стэндавых дакладаў.

СЕСІІ КАНГРЭСА

Архітэктура і дызайн. Сучасная архітэктура Беларусі грунтуецца на развіцці нацыянальных традыцый, увасобленых у лепшых узорах беларускага культавага, палацава-паркавага і грамадзянскага дойлідства XI―ХХ стагоддзяў. Разам з тым сучасная архітэктура Беларусі вылучаецца крэатыўнасцю, інавацыйнасцю тэхналогій, спалучае інтэлектуальныя канструкцыі і найноўшыя матэрыялы.

Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусі характарызуецца актыўным наватарствам, пошукам новых ідэй, суіснаваннем розных стыляў і напрамкаў, пераемнасцю традыцый. Неабходна абмеркаваць пашырэнне ролі мастацкай крытыкі, якая павінна больш глыбока асэнсоўваць новыя напрамкі развіцця мастацтва, сачыць за нараджэннем наватарскіх мастацкіх канцэпцый. Сесія прысвячаецца 120-годдзю з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Дучыца, беларускага жывапісца і графіка; 60-годдзю мастака Уладзіміра Масленікава.

Манументальнае мастацтва. Манументальнае мастацтва найбольш поўна і наглядна выказвае ідэалы дзяржавы. Мастацкія вобразы, увасобленыя мастакамі-манументалістамі, не проста ўслаўляюць тых ці іншых гістарычных асоб, а ў першую чаргу з’яўляюцца памяццю грамадства аб сваім мінулым. Менавіта манументальная скульптура надае гарадам і гістарычным мясцінам непаўторнасць, вядомасць, робіць іх больш запамінальнымі, эстэтычна багатымі.

Кіна- і відэамастацтва. Вострай застаецца праблема развіцця беларускай кінадраматургіі, якая магла б стаць апорай нацыянальнага кіно. Удзельнікам кангрэса варта звярнуць увагу на распрацоўку навуковай канцэпцыі развіцця нацыянальнага кінематографа і рэпертуару нацыянальных поўнаметражных фільмаў. Сесія прысвячаецца 90-годдзю з дня стварэння першага беларускага фільма «Лясная быль», 90-годдзю з дня нараджэння беларускага кінааператара Алега Ціханавіча Аўдзеева, 80-годдзю беларускага кінарэжысёра Віктара Цімафеевіча Турава, 75-годдзю з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, 140-годдзю з дня нараджэння беларускага і польскага майстра мастацкай фатаграфіі Яна Булгака.

Музычнае мастацтва. Адна з галоўных задач, якая стаіць перад удзельнікамі кангрэса ў сучасных умовах, – захаванне і развіццё выдатных традыцый айчыннай кампазітарскай, музычна-выканальніцкай і балетнай школ, якія былі сфарміраваны на працягу шматгадовай гісторыі. Беларускія кампазітарская, выканальніцкая, балетная і вакальная школы здольныя канкурыраваць з еўрапейскімі і сусветнымі школамі, у першую чаргу ў сферы акадэмічнага, класічнага мастацтва. Патрабуе вырашэння і праблема развіцця айчыннага шоу-бізнесу, прапаганды нацыянальнай эстраднай творчасці. Сесія прысвячаецца 120-годдзю з дня нараджэння беларускага дырыжора і кампазітара Антона Міхайлавіча Валынчыка, 75-годдзю з дня нараджэння беларускага музыканта, стваральніка ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна, 25-годдзю міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Тэатральнае мастацтва. Неабходныя актыўныя намаганні ў пошуках новага зместу і новай сцэнічнай мовы ў адлюстраванні рэчаіснасці, пераасэнсаванне месца, функцыі, ролі тэатральнага мастацтва ў грамадстве. Патрабуе ўвагі прапаганда тэатральнай культуры Беларусі, развіццё міжнародных сувязяў, фестывальнага руху тэатраў краіны і замежжа, прафесіяналізацыя жанру, павышэнне кампазітарскага і выканальніцкага майстэрства. Сесія прысвячаецца 90-годдзю з дня нараджэння акцёра, народнага артыста Беларусі Мікалая Яроменкі.

Прафесійныя творчыя саюзы. Мэтай прафесійна-творчага аб’яднання з’яўляецца не толькі прававая і сацыяльная абарона сваіх членаў, але і дзейнасць па развіцці нацыянальнай літаратуры і мастацтва, захаванне культурных традыцый i мастацкіх школ, пашырэнне міжнародных культурных сувязяў, павышэнне прэстыжу творчых прафесій. Стратэгічнай задачай творчых саюзаў застаецца развіццё самабытнай беларускай культуры і мастацтва, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці мастака. Апошняе выступае ў якасці ключавой праблемы, рашэнне якой дазволіць беларускаму прафесійнаму мастацтву паспяхова развівацца ў прасторы XXI стагоддзя.

Нацыянальная культура і мова. Мова – адна з галоўных этнічных прымет, духоўны набытак народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Культурнае развіццё беларускай нацыі патрабуе актыўнай культурна-моўнай дзейнасці дзяржавы і грамадства. Галоўны кірунак гэтай дзейнасці – захаванне і развіццё беларускай мовы як зыходнай формы нацыянальнай культуры ва ўсіх аспектах яе функцыянавання (у мастацтве, мастацкай адукацыі, побыце і г.д.) і асновы самасвядомасці беларускага народа.

Нацыянальная літаратура. Неабходны актыўныя высілкі ў пошуках новага зместу і новых формаў адлюстравання рэчаіснасці, пераасэнсаванне ролі літаратуры ў грамадстве. Патрабуюць увагі пытанні папулярызацыі беларускай літаратуры. Сесія прысвячаецца 175-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Польшы Элізы Ажэшкі, 165-годдзю з дня нараджэння паэта Янкі Лучыны, 140-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі Цёткі (Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч), 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Змітрака Бядулі, 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча, 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Міхася Чарота, 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Ніла Гілевіча, 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова, 80-годдзю з дня нараджэння паэта, пісьменніка, сцэнарыста, тэатральнага крытыка Генадзя Бураўкіна.

Культура рэгіёнаў краіны. Асаблівасцю беларускай нацыянальнай культуры з’яўляецца яе рэгіянальная разнастайнасць, якая служыць крыніцай новых формаў і асновай развіцця прафесійнага і народнага мастацтва. У Беларусі вылучаюцца шэсць асноўных культурных рэгіёнаў: Падняпроўе, Панямонне, Усходняе Палессе, Заходняе Палессе, Паазер’е i Цэнтральны рэгіён. Удзельнікам кангрэса прапануюцца наступныя напрамкі дыскусіі: захаванне рэгіянальных культурных традыцый; стварэнне аптымальнай інфраструктуры мясцовых культур з улікам спалучэння агульнанацыянальных i рэгіянальных тэндэнцый; этналагічнае даследаванне рэгіянальных культур на навуковым, навукова-асветніцкім і краязнаўчым узроўнях; развіццё і ўдасканаленне формаў, спосабаў, шляхоў, сродкаў трансляцыі рэгіянальных культурных традыцый нашчадкам.

Культура нацыянальных супольнасцей. Культурная прастора Беларусі ўяўляе сукупнасць разнастайных культур этнічных супольнасцей: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў, татараў, яўрэяў і інш. Захоўваючы сваю нацыянальную самабытнасць, усе яны ўваходзяць у агульнанацыянальную культурную прастору беларускай дзяржавы. Удзельнікі кангрэса змогуць выявіць падабенства ў гістарычна сфармаваным суіснаванні і ўзаемадзеянні культур нацыянальных супольнасцей з культурай беларусаў, адзначыць іх свабодную культурную арыентацыю і інтэграцыю ў агульнанацыянальную культурную прастору.

Беларуская дыяспара ў свеце: этнакультурныя працэсы, гісторыя і сучаснасць. Сучасная беларуская этналогія распаўсюджвае сферу сваіх даследаванняў на ўвесь беларускі этнас, незалежна ад дзяржаўных межаў, і вывучэнне дыяспар становіцца адным з важных кірункаў працы, што пацвярджае прыняцце ў 2012 годзе Дзяржаўнай Праграмы «Беларусы ў свеце». Беларуская дыяспара ў свеце акумулюе ў сабе важны вопыт захавання нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці, які павінен быць усебакова вывучаны з мэтай яго далейшага выкарыстання.

Гісторыка-культурная спадчына, музеі, запаведнікі. Удзельнікі кангрэса могуць абмеркаваць праблемы са сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, што грунтуюцца на прынцыпах прызнання гісторыка-культурнай спадчыны фактарам развіцця дзяржавы, выявіць ступень адказнасці дзяржавы ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама разгледзець магчымасць удзелу грамадзян у ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Традыцыйная культура. Аўтэнтычныя формы традыцыйнай культуры патрабуюць спецыяльнай увагі і спецыфічных падыходаў. У першую чаргу гэта закранае жывыя формы аўтэнтычнай культуры, якія найбольш востра адчуваюць дэструктыўнае ўздзеянне глабалізацыі, масавай культуры, урбанізацыі. Матэрыяльныя формы традыцыйнай народнай культуры беларусаў прадстаўлены галіной народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамёствамі і мастацкімі промысламі. Сесія прысвечана 155-годдзю з дня нараджэння этнографа, фалькларыста, філолага-славіста Яўхіма Фёдаравіча Карскага, 110-годдзю з дня нараджэння вучонага-гісторыка, археолага, этнографа, краязнаўца, пісьменніка, літаратара, перакладчыка Мікалая Улашчыка.

РАБОЧЫЯ МОВЫ
  • беларуская;
  • руская;
  • англійская.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна да 31 сакавіка 2016 г. прайсці анлай-рэгістрацыю на сайце.

РЭГЛАМЕНТ

Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на пасяджэннях сесій – да 15 хвілін.

ДАКЛАДЫ І ПАВЕДАМЛЕННІ

Прымаюцца арыгінальныя працы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Па выніках працы Кангрэса запланавана публікацыя зборніка. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.  У выпадку як станоўчага, так і адмоўнага рашэння Аргкамітэта Кангрэса аб уключэнні даклада ў праграму да 18 красавіка электроннай поштай удзельнікам будзе накіравана адпаведнае паведамленне.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ ДАКЛАДАЎ
  • Назва даклада; Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтара; пасада, навуковая ступень і вучонае званне (калі ёсць); назва арганізацыі, горад, краіна; Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Кангрэсе.
  • Аб’ём даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і г.д. – не больш за 8 старонак фармата А4, Times New Roman, 14 кегль, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – rtf Microsoft Word.
  • Анатацыя на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 700 сімвалаў (разам з прабеламі).
ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЭЗЕНТАЦЫЙ

Тып файла – ppt Microsoft Power Point.

ПРАДСТАЎЛЕННЕ ДАКЛАДАЎ І ПРЭЗЕНТАЦЫЙ

Файл з тэкстам даклада на пленарнае пасяджэнне і на пасяджэнні ў сесіях Міжнароднага кангрэса беларускай культуры неабходна даслаць на электронны адрас kongresbk@tut.by да 11 красавіка 2016 г. Файл прэзентацыі (пры наяўнасці) неабходна даслаць да 15 красавіка 2016 г.

ТЭЗІСЫ

Пры жаданні завочнага ўдзелу ў працы Кангрэса прымаюцца тэзісы стэндавых дакладаў. Завочная форма разлічана на тых удзельнікаў, якія па якіх-небудзь прычынах не могуць прысутнічаць на мерапрыемствах Кангрэса. Калі ласка, укажыце від удзелу пры рэгістрацыі.

  • Тэзісы прымаюцца да 15 красавіка 2016 г.
  • Тэзісы павінны быць падрыхтаваны на англійскай і рускай мовах.
  • Фармат: памер тэзісаў абмежаваны адной старонкай A4, уключаючы тэкст і табліцы; палі (зверху, знізу, злева, справа): 25 мм;
  • Назва работы: верхні і ніжні рэгістр, выраўноўванне па левым краі; шрыфт Arial, 14 пт, тоўсты шрыфт;
  • Аўтары: верхні і ніжні рэгістр, выраўноўванне па левым краі; імя, прозвішча, шрыфт Arial, 12 пт;
  • Арганізацыя: верхні і ніжні рэгістр, выраўноўванне па левым краі, шрыфт Arial, 10 пт; адрас электроннай пошты дакладчыка;
  • Асноўны тэкст: выраўноўванне па шырыні, шрыфт Arial, 12 пт, без загалоўкаў, без спасылак, цытат, малюнкаў.

Калі ласка, адпраўце тэзісы па электроннай пошце (дадаткам у фармаце .docx або .doc) па адрасе: kongresbk@tut.by

АЎТАМАТЫЧНАЕ АДХІЛЕННЕ ТЭЗІСАЎ

Калі тэзісы змяшчаюць спіс літаратуры, малюнкі і г.д., яны будуць аўтаматычна адхілены.

УВАГА!

Калі ласка, дадайце kongresbk@tut.by у спіс кантактаў у вашай электроннай пошце, каб лісты ад Аргкамітэта Кангрэса не трапілі ў папку са спамам.

ПРАЖЫВАННЕ, ХАРЧАВАННЕ, ТРАНСПАРТНЫЯ ВЫДАДКІ

За кошт удзельнікаў.

ГАСЦЯВАЯ ПРАГРАМА

Арганізатары Кангрэса могуць дапамагчы ў каардынацыі экскурсій па славутых мясцінах, каб задаволіць большасць інтарэсаў. Не саромейцеся задаваць пытанні і выказваць прапановы.

ПРАЖЫВАННЕ

У Мінску шмат гасцініц (глядзіце сайт Кангрэса).

ВІЗА ДЛЯ НАВЕДВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Калі ласка, праверце, ці патрэбна Вам віза для наведвання Беларусі:

Вам неабходна звярнуцца ў бліжэйшую амбасаду ці консульства Рэспублікі Беларусь, у краіне якой выдадзены пашпарт. Удзельнікам Кангрэса, якія атрымліваюць візу, будзе даслана афіцыйнае запрашэнне ад ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Калі ласка, дасылайце запыт на запрашэнне для візы пасля 1 лютага 2016 г.

СТРАХАВАННЕ ПАДАРОЖЖАЎ

Удзельнікі павінны мець дзеючую медыцынскую страхоўку на ўвесь час паездкі. Усім замежным удзельнікам неабходна прывезці з сабой дагаворы медыцынскага страхавання тых кампаній, якія афармляюць міжнародныя полісы.

РЕГІСТРАЦЫЯ

Рэгістрацыйная форма даступна на сайце Кангрэса да 31 сакавіка 2016 г.

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

31 сакавіка 2016: апошні тэрмін рэгістрацыі.
11 красавіка 2016: апошні тэрмін прадстаўлення пленарных дакладаў.
15 красавіка 2016: апошні тэрмін прадстаўлення тэзісаў (для стэндавых, завочных дакладаў).
16 красавіка 2016: апошні тэрмін прадстаўлення прэзентацый.
18 красавіка 2016: апошні тэрмін рэгістрацыі на экскурсіі.
З 11 па 18 красавіка 2016: рассылка праграмы Кангрэса.
Верасень 2016: апошні тэрмін падачы рукапісаў артыкулаў у Зборнік матэрыялаў Кангрэсу.

РАСКЛАД

3―4 мая 2016 г.: прыбыццё ў Мінск, рэгістрацыя і размяшчэнне.
5 мая 2016 г.: пленарнае пасяджэнне, вусныя сесіі і стэндавыя даклады.
6 мая 2016 г.: завяршэнне вусных і стэндавых сесій, рабочых пасяджэнняў, семінараў. Ад’езд.

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.