Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

АДУфэст запрашае моладзь з усяго свету!

Каманда Adukacyja.info запрашае на АДУфэст – штогадовы адукацыйны фестываль для беларускай моладзі з усяго свету!

Фэст мае мотта “Навучаючы вучымся” і збірае паспяховых беларускіх выпускнікоў, якія атрымалі выдатную адукацыю і замежны досвед, з’яўляюцца перспектыўнымі спецыялістамі ў сваіх прафесіях, а таксама маюць жаданне і сілы, каб паляпшаць грамадства і жыццё ў Беларусі.

Умовай удзелу ў АДУфэсце з’яўляецца правядзенне аўтарскага інтэрактыўнага варкшопу на вольную тэму, а таксама жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах, прапанаваных іншымі выпускнікамі. Праз абмен думкамі падчас варкшопаў удзельнікі маюць магчымасць спасцігнуць новае, паглыбіць свае веды ў розных галінах і ўдасканаліць навыкі працы з людзьмі.

Мерапрыемства адбудзецца 25-27 сакавіка 2016 г. у Літве. Удзел у АДУфэсце бясплатны, арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.

Дэдлайн падачы заявак 23га студзеня 2016.

Больш пра мінулагоднія сустрэчы выпускнікоў можна тут пачытаць і паглядзець.

Адукацыя – стыль жыцця!

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.