Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

04.03.2016 - 08:54

60 гадоў таму, 4 сакавіка 1956 г., у Беластоку выйшаў першы нумар тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе калектыў рэдакцыі і ўсіх чытачоў газеты “Ніва” з юбілеем.

02.03.2016 - 12:49

У партнёрстве з TNU Network University  (Нідэрланды), беларускім моладзевым грамадскім аб'яднаннем “Новые лица”  і міжнародным грамадскім аб'яднаннем "Згуртаванне беларусаў свету" Бацькаўшчына" пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза ОДБ Брусель запускае праграму "Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва ".

01.03.2016 - 12:33

Адкрывае нумар гутарка з пісьменнікам, перакладчыкам, літаратуразнаўцам Анатолем Івашчанкам. Анатоль распавёў пра сваю новую кнігу “Анаталогія”, свае музычныя эксперыменты і падзяліўся поглядам на беларускае літаратуразнаўства.

01.03.2016 - 11:12

1 сакавіка юбілей святкуе адна з заснавальніц Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, шматгадовы сябра Вялікай Рады Лідзія Савік (Беларусь).

12.02.2016 - 12:10

Чарговы раз супрацоўніку радыё «Рацыя» Радаславу Дамброўскаму забаранілі ўезд у Беларусь. Разам з жонкай Ілонай Карпюк-Дамброўскай яны збіраліся на канцэрт канкурсантаў сёлетняга “Басовішча” “Адборышча”, які адбудзецца 19-га лютага ў Мінску.

Радаслаў Дамброўскі рабіў культурніцкую візу па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое з’яўляецца арганізацыйным партнёрам канцэрта «Адборышча».

09.02.2016 - 15:49

Інфармацыйны бюлетэнь  “Беларусы ў свеце”, які выдае Згуртаванне “Бацькаўшчына”,  атрымаў новае, больш сучаснае аблічча. Першы ў гэтым годзе нумар бюлетэня (а гэта ўжо 164-ы нумар!) выйшоў у новым дызайне.

02.02.2016 - 13:51

У студзені адбылося першае  ў 2016 годзе пасяджэнне Управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Нягледзячы на тое, што ў снежні сябры Управы атрымалі гадавую справаздачу “Бацькаўшчыны”, кіраўніцтву  было што распавесці пра зробленае арганізацыяй у канцы 2015 і пачатку 2016 года.

19.01.2016 - 13:36

Кніга пра Беларускую Цэнтральную Раду, падрыхтаваная навукоўцам і гісторыкам Алегам Гардзіенкам, стала чарговым сумесным выданнем Згуртавання “Бацькаўшчына” і Беларускага інстытута навукі і мастацтва з Нью-Ёрка (29-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”).

05.03.2016 - 09:00

5 сакавіка святкуе свой Дзень нараджэння сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Мікалай Люцко (Беларусь).

Шчыра віншуем шаноўнага імянінніка са святам і зычым бадзёрасці, аптымізму, добрага здароўя, радасных падзей у жыцці і дабрабыту!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

28.02.2016 - 20:15

28 лютага святкуе юбілей сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Васіль Астаповіч (Украіна).

Шчыра віншуем шаноўнага імянінніка са святам і зычым сонечнай цеплыні, плёну ў працы, бадзёрага настрою і добрага здароўя!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"