Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны Беларусі

09.03.2016 - 11:10

Ужо другі нумар літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха “Гарбузік” выйшаў у бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”!

Яркі сябра ўсіх дапытлівых беларусікаў запрашае ў захапляльныя пошукі цудаў свету!

05.03.2016 - 11:33

Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады. Гэтую эксклюзіўную навіну «Народнай Волі» паведамілі заснавальнік прэміі Юрый Цыбін, а таксама прадусар і рэжысёр Сяргей Ісакаў.

03.03.2016 - 10:54

Пісьмовыя папярэджанні атрымалі ўладальнікі рэсурсаў nn.by і ej.by ад Міністэрства інфармацыі 2 сакавіка.

На сайце Мінінфармыцыі паведамляецца, што ej.by папярэдзілі за публікацыю «Беларускае войска комплексна правяраюць на боегатоўнасць», у якой ідзе гаворка пра мерапрыемствы па праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

02.03.2016 - 13:28

2 сакавіка 2014 года памёр Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Прапануем сёння ўшанаваць яго памяць, праглядзеўшы фотаздымкі і відэа, якія раней не публікаваліся. Невядомы Барадулін – у архіўных матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ды аматарскае відэа.

02.03.2016 - 13:09

1 сакавіка 80-гадовы юбілей адзначыла вядомая літаратуразнаўца, крытык і пісьменьніца Лідзія Савік, якая вярнула беларускай літаратуры шэраг імёнаў літаратурнага замежжа.

У інтэрвію Свабодзе Лідзія Савік расказала пра знаёмства зь беларусамі ў ЗША, сяброўства з Барысам Кітом і заявіла, што лічыць сябе чалавекам, які вярнуў Беларусі літаратуру беларускага замежжа.

01.03.2016 - 14:03

10 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў 18.00 у Мінскую абласную бібліятэку імя А.С. Пушкіна на вечар памяці легендарнага навукоўца, археолага, вялікага беларуса Міхася Чарняўскага.

7 сакавіка Міхасю Чарняўскаму споўнілася б 78 гадоў.

29.02.2016 - 15:19

Напярэдадні адзначэння 500-годдзя беларускай Бібліі у Мінску пабачыў свет новы пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыпавесцяў на беларускую мову. Пераклад быў зроблены пастарам Антоніем Бокунам. Пачынаецца выданне ўрыўкам з прадмовы Францішка Скарыны да Бібліі 1517 г. і кароткай гісторыяй перакладаў Бібліі на беларускую мову.

26.02.2016 - 11:07

Гурт “Дай Дарогу!” прадстаўляе на Еўрарадыё першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове “Не веру”. Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта такога кроку даўно чакалі, і вось, момант надышоў.

 

26.02.2016 - 10:47

Еўрасаюз 25 лютага фармальна зацвердзіў палітычнае рашэнне Рады ЕС аб зняцці санкцый з 170 фізічных і трох юрыдычных асоб Беларусі, паведамляе прэс-служба ЕС.

Паведамляецца, што рашэнне будзе апублікаванае ў Афіцыйным журнале ЕС 27 лютага.

25.02.2016 - 10:53

24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» адбыліся адразу дзьве імпрэзы — уганараваньне найлепшых беларускіх паэтаў і празаікаў прэміяй «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў», і прэзэнтацыя невядомага твору Васіля Быкава — апавяданьня «Ў тую вясну…».