Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

09.03.2016 - 10:56

«Азнаямляльна-пачатковы курс беларускай мовы для японцаў» выдадзены у якасці навучальнага матэрыялу ў цэнтры замежных моў Цукубскага ўніверсітэта (Японія).

05.03.2016 - 16:54

Ад сэрца да сэрца – слова. Слова шчырае, мудрае, узнёслае. Ужо восьмы раз запар у канцы лютага на Палтаўшчыне (Украіна) адбываецца фестываль моў. Традыцыйна арганізатары аб’ядноўваюць гэтае свята з міжнародным днём роднай мовы.

04.03.2016 - 09:44

60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта «Ніва». Зьмяняліся пакаленьні журналістаў, але тыднёвік заўсёды быў папулярным сярод беларусаў Беласточчыны. Сёньня «Ніва» ня толькі інфармуе суайчыньнікаў у цэлым рэгіёне, але і выдае кнігі, ладзіць літаратурныя конкурсы. Госьцем перадачы — галоўны рэдактар тыднёвіка Яўген Вапа.

03.03.2016 - 11:33

Ягоная творчасьць вярнулася ў Беларусь на пачатку 90-ых. Была ўключана ў школьную праграму. Паэт пасьпеў парадавацца гэтаму. Пасьпеў таксама некалькі разоў прыехаць на Радзіму. Дажыў і да іншых часоў. Быў адным з самых цікавых творцаў беларускага замежжа.

01.03.2016 - 13:02

Пераклады песень Яраміра Нагавіцы — іконы чэшскай музыкі — склалі новую кружэлку Зміцера Вайцюшкевіча. Свой новы дыск пад назвай “Камета” беларускі музыка прадставіў у польскай сталіцы, дзе таксама падзяліўся са слухачамі падрабязнасцямі запісу альбома.

29.02.2016 - 13:17

28 лютага ў грамадскай зале Сабора Св. Кірылы Тураўскага на Атлантык Авэню 401 у Нью-Ёрку прайшла імпрэза, прысвечаная 270-м угодкам ад нараджэння Тадэвуша Касьцюшкі. Рыхтавала свята маладзёвая група Бруклінскага аддзелу БАЗА пад рэжысёрскім кіраўніцтвам сяброўкі Управы Аддзелу Наталлі Федарэнкі, з галоўным рэфератам выступіў Зянон Пазьняк.

29.02.2016 - 12:43

27 лютага пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай  Царквы Св.Кірылы Тураўскага адбыўся спецыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта на тэму “Беларускі народны строй”.

Наш эксперт тэматычнага блоку Алена Лявончанка зрабіла падрабязную прэзентацыю пра часткі народнага строю, дэкаратыўныя элементы і тэхніку выканання.

26.02.2016 - 13:35

Беластоцкая публіка ўжо мела магчымасць паглядзець гэты спектакль у Драматычным тэатры. Гэтым разам рэпартаж Святланы Алексіевіч быў прэзентаваны маладым беластачанам.

25.02.2016 - 15:39

Пра святкаванне 70-гадовага юбілею сябра беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” (Латвія), паэта Паўла Плотнікава піша старшыня таварыства Людміла Сінякова.

25.02.2016 - 11:26

У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім (Польшча) прайшоў Ваяводскі прадметны конкурс па беларускай мове для вучняў пачатковых школ.